Спаборніцтвы па валейболе сярод медыцынскіх работнікаў

“Восеньскі мяч-2016” — пад такой назвай у зале гульнявых відаў спорту універсальнага спартыўнага комплексу “хваля” прайшло адкрытае першынство па валейболе сярод медыцынскіх устаноў горада, у якім прыняла ўдзел і каманда па валейболе УАЗ БОПБ “Гарадзішча”, складзеная з лекараў, медыцынскіх сясцёр і работнікаў гаспадаркі бальніцы.

Перамогу атрымала каманда цэнтральнай паліклінікі, другое месца заняла каманда ПГМК, бронзу за сабой пакінула каманда Пінскай ЦРБ. Наша зборная глядзелася годна, хоць і не заняў прызавых месцаў. Усім дзякуй за удзел.

МЗ